Віртуальны музей "МУЗЕЙ ПРАЦЫ"
Профіль музея: гістарычны (агульнагістарычны)
Дата заснавання музея: 31.08.2015
На падставе якога распараджэння адкрыты музей: загад №158 ад 31.08.2015г.
Поўны адрас музея, тэлефон: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, аг.Дэмбрава, вул.Школьная, 18, тэл. 75429
Кіраўнік музея: Гудач Максім Віктаравіч, тэлефон: +375292171334
Час працы: панядзелак-пятніца 9.00-15.00, субота 10.00-12.00
Электронны адрас: dembr@schuchin-edu.by
Агульная плошча музейнага памяшкання: 17 кв.м.
Музей складаецца з трох раздзелаў экспазіцыі: «Сельскагаспадарчыя прылады працы», «Вышыўка і ткацтва», «Бабін кут». Экспазіцыя знаёміць са шматлікімі экспанатамі, якія датуюцца XIX-XX стагоддзямі, якія былі перададзеныя ў музей жыхарамі Дэмбраўскага сельскага савета.
Апынуўшыся ў музеі, наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з традыцыямі і побытам нашых продкаў. Прылады працы, прадметы побыту, вырабы народных умельцаў ахвотна прыцягваюць увагу наведвальнікаў.